22-30.07, Гомель, хмызы за Давыдаўкай, вечар
Пару тыдняў таму я мела неасьцярожнасьць напісаць, што сёлета ў мясцовых хмызах зусім не відаць малых грычуноў. Ну што, праз дзень прыходжу, а там аншляг. Прычым, на звыклым месцы - і летась, і пазалетась грычуны лятали там жа...
Самец сядзеў на высокім месцы, аглядаў наваколле і кудысьці (== на іншае высокае месца) пералятаў толькі калі да яго набліжаліся з патрабаваннем "Дай пад'есьці!". Дзеці (і самка, як я разумею) лазілі ў сухіх галінах другога яруса.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 31.07.2022 - 11:40
Вельмі добра, што Вы пачалі …
Вельмі добра, што Вы пачалі здымаць відэа ў дадатак да фота.
Бачна, што малыя ўжо выдатна лятаюць, але паляваць самастйона яшчэ не пачалі і рэагуюць выпрошваннем ежы на кожны рух бацькоў побач з імі.