01.02.2021, Гомельскі раён, лес побач з горадам.
Напаткала ў лесе стандартны птушыны інтэрнацыянал: колькі сініц, вялікі дзяцел, і вось папаўзень.
Папаўзень лазіў па хвоі і абскубаў кару - ва ўсе бакі ляцела. Цікавыя метады пошуку казюрак...
Лазіў ён даволі невысока, таму здымкі атрымаліся дэталёвыя.
Апошні фатаздымак бонусны, зроблены з таго жа месца (на лыжах увогуле нязручна мяняць пазіцыю) ў той жа час - суседняе дрэва і іншая птушка. Птушка там ёсць!
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 05.02.2021 - 02:02
Прыгожая серыя, сонечная і…
Прыгожая серыя, сонечная і каляровая.