28.07.22, Гомель, хмызы за Давыдаўкай, вечар
Здаецца, там быў нейкі фэст.
Навокал насіліся: шчыглы, стрынаткі, лясны(?) свірстун, верабей, шэрыя лескі, пярэстыя мухалоўкі, хтосьці з пячуравак, і я ня ведаю, хто там пранізліва крычаў, але, здаецца, яно было ў высокай балотнай траве, то, магчыма, ня лічыцца...
Карацей, у які бок глядзець - было незразумела, бо ўсе яны мільгалі-знікалі-з'яўляліся, дый сонца не дапамагала. Вось, паглядзела на корч - убачыла кральчаня. На тры здымкі: потым яно знікла ў вярбе, а на сцэну вылецела маладая леска...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 31.07.2022 - 11:43
Багатае месца - столькі…
Багатае месца - столькі ўсяго там у Вас жыве.
Lighty - 31.07.2022 - 19:22
Месца выключна багатае - на…
Месца вельмі багатае - на параўнальна невялікім клапціку я, неспецыялістка і, чаго ўжо, ня дужа ўважлівы чалавек, налічыла нешта каля 60 відаў птушак за два гады (трэба паднавіць спіс). Хто гняздуе, хто палюе, хто з'яўляўся толькі ўзімку...