02.05, Гомельскі раён, бераг Дняпра
Стаяла сабе каля рэчкі, выглядала кулікоў, і краем вока заўважыла нейкую дзіўную сітаўку. Сітаўка раздзьмувалася, тапырыла крылы і хадзіла бокам. Давялося прыглядацца, а гэта самец вакол самкі карагоды вадзіў.
(відэа не зрабіла, але мо і да лепшага - адлегласць малая, рукі заўсёды дрыжаць...)
Самка круцілася на месцы і ўздымала хвост, самец гуляў колам. Два ці тры разы адбывалася капуляцыя, пасля якой птушкі зноў пачыналі "танчыць". Потым зляцелі.
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 07.05.2021 - 17:32
Пашанцавала, канешне! Бачыў…
Пашанцавала, канешне! Бачыў бойкі-пагоні самцоў плісак, але каб такое - яшчэ не.
AV - 08.05.2021 - 21:04
выдатна. Таксама не бачыў…
выдатна. Таксама не бачыў ніколі чамусьці