30 красавіка 2016. Менск. Востраў Цьнянскага вадасховішча. (Дакументацыйны здымак.)
Стрынатка-чаротаўка.
На падыходзе да вадасховішча з боку царквы (не больш, чым за 100 м ад берага) валяць хвоі, каб пабудаваць, як патлумачылі мне рабочыя, спартыўна-аздараўляльны комплекс!.. Што гэта будзе - аніхто ня ведае... Тут бы берагчы кожнае дрэўца! Дык вось, наадварот... Таму, прызнаюся шчыра, сустрэча са стрынаткай-чаротаўкай агарнула сэрца цяплом. ...Куды ж йдзеш, чалавеча!?...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 30.04.2016 - 20:59
Куды ідзе? - за грашыма…
Куды ідзе? - за грашыма. Думае, што за грошы купіць усё. Нават кавалак прыроды.