Здымак цікавы для мяне абставінамі сустрэчы.
Я выйшаў з лесу на супрацьпажарную паласу і зваў тэлефонам салаўя. Раптам бакавым зрокам заўважыў нейкае мітусенне. Па лінейцы да мяне хутка набліжаўся заяц-шарак (Lepus europaeus).
Спыніўся ён роўна ў тым месцы, дзе я ступіў на паласу (тры метры было паміж намі). Пакуль ён нюхаў сляды я паспеў зрабіць некалькі здымкаў, пры гэтым цалкам забыў змяніць настройкі камеры з пейзажных :) Якасць здымка не вельмі, але ўражанні засталіся вельмі прыемныя.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 10.05.2015 - 00:14
Выдатная гісторыя і заяц
Выдатная гісторыя і заяц прыгажун!
Apus - 10.05.2015 - 12:04
Блізарукі, і пры гэтым такі
Блізарукі, і пры гэтым такі актыўны апоўдні.
Blackbird - 10.05.2015 - 19:06
Цікавы выпадак! Заяц сам
Цікавы выпадак! Заяц сам фатаграфавацца прыйшоў))