Чорнагаловыя шчыглы: зграя, вецер і шторм з птушак

шчыглы

З восені, калі стала вядома хто стаў Птушкай 2018 году, мы сустракалі на нашых выездах пэўна штораз.

Атрымлівалася нават і паздымаць шчыглоў на фота ці відэа, але ўсё не хапала некага маштабу, каб зробленае пазітыўна ўразіла.

Насамрэч шчыгла, як і многім іншым нашыхм зімуючым птушкам шмат ад нас не трэба- ні сала, ні нават семкі. Ім трэба іх любімае пустазелле, на якім яны знойдуць усё неабходнае каб не толькі выжыць пад час зімы, але і назапасіць энергію і рэчывы для хуткага пачатку размнажэння.

Для шчыглоў гэтым улюбёным пустазеллем ёсць дзядоўнік  (репейнік - рус.). І там, дзе яго шмат - шмат можа быць і гэтых птушачак.

птушкі

Штотыдзень мы прыязжалі ў пойму Свіслачы у Водлы, і часа нават бачылі там зграйкі шчыгелаў. Часам я нават спрабаваў здымаць іх, Але было то задалёка, то ўжо зацёмна і нічога (вельмі) цікавага не атрымлівалася.

Да ўчорашняга дня. Калі мы змаглі наблізіццана машыне да месца іх піршэства і паздымаць як яны  робяць то шчыглавы вецер, то нават шторм- калі ласка, глядзіце відэа ніжэй:

 

 

https://youtu.be/y6LbUyeyJGA https://youtu.be/9b8LlYP_go4 https://youtu.be/QHW-V1zSMHg

 

Кропка назірання

Чорнагаловыя шчыглы: зграя, вецер і шторм з птушак

Каментары

Пустазелле заўсёды карыснае: вясной і летам там можна і трэба гнездаваць, а з восені да вясны гэта самыя лепшыя сталовыя для многіх відаў птушак.  

Ну і зноў жа, там можна хавацца і малым, і вялікім істотам.