У многіх нашых вёсках і нават гарадах абодва віды нашых вераб’ёў (дамовы і палявы) часта сустракаюцца і жывуць побач.
Як мінімум так у Дзякалавічах на Гарадзеншчыне, дзе і зроблены гэтыя здымкі і відэа:
Цікава, што вераб’і актыўна з’ядалі пупышкі і нават канцы пабегаў бэзу і іншых кустоў, якія раслі побач – гэта добра бачна на відэа:
https://youtu.be/xxEEWeeAe9Qhttps://youtu.be/URZ4MFpjw3I
Трошкі найцікаўшых фактаў пра дамовых вераб’ёў, якія я пазычыў з допісу Atamas Natalia:
Самыя старыя вядомыя нам парэшткі вераб’ёў, якія атрымалі назву Passer predomesticus, былі знойдзены ў пячоры ў Ізраіле і сведчаць пра тое, што і каля 100 тысяч гадоў таму вераб’і жылі побач з паселішчамі чалавека.
Дагэтуль захавалася адасобленая генетычна папуляцыя дамовага вераб’я ў аддаленых частках Сярэдней Азіі. Птушкі з яе ніяк не звязаныя з жыццядзейнасцю чалавека і з’яўляюцца мігрыруючымі.
У Кітае, які пэўна на заўсёды застанецца як краіна, якая змагалася з вераб’ямі ўсімі даступнымі спосабамі, вераб’я выключылі з “вялікай чацьвёркі” жывёл-шкоднікаў Мао ў 1960 годзе. Замест яго туды быў уключаны “клоп”.
Паводле ацэнкі навукоўцаў, апублікаванай у артыкуле A global analysis of the impacts of urbanization on bird and plant diversity reveals key anthropogenic drivers (Aronson et al. 2014), дамовыя вераб’і разам з шызым голубам, звычайным шпаком і гарадзкой ластаўкай складаюць каля 80% усіх птушак, якія жывуць у нашых гарадах па ўсяму Свету.
Некалькі мільярдаў сучасных дамовых вераб’ёў у ЗША пайшлі з 16 птушак, завезеных людзьмі ў Бруклін на самым пачатку ХІХ стагоддзя.
Дамовыя вераб’і напярэдадні свайго дня - World Sparrow Day
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ