Сініцы-маскоўкі: санітаркі лесу на подыюме

Здымаць лясных птушак у іх асяроддзі, ды яшчэ і летам - справа не тое што цяжкая, а нават горш - вельмі няўдзячная. Асабліва, калі гэта дробныя птушкі і яркае сонца ствварае чорныя цені і моцна асветленыя плямы.

Але адмаўляцца ад магчымасці пафатаграфаваць нават у гэтых умовах сініц-масковак (Parus ater), зграйка якіх прыляцела на навакольныя сосны, было б глупа. Самыя цікавыя кадры, якія атрымалася зрабіць - ніжэй. Дадам толькі, што птушкі зусім не баяліся і "працавалі", часта пераклікаючыся, на рознай вышыні, раз за разам знаходзілі падобных вусеняў на рознай таўшчыні галінках сасны і, прыціснуўшы лапкамі, або разрывалі, або з'ядалі цалкам - як на гэтых здымках.

птушка

птушка

птушка

І ...ўсё! Час адпачнуць секунду-другую і брацца за пошукі наступных вусеняў:

птушка

А пошукі выглядаюць вось так:

птушка

птушка

Вось і яшчэ адна ахвяра знайшлася - яе можна і па кавалках з'есці:

птушка

Кропка назірання

Сініцы-маскоўкі: санітаркі лесу на подыюме