Не паспеў я з Браўнам (наш сабачка) ступіць на плітку набярэжнай Нёмана, як за намі пачуўся глухі гук ад удару каменьчыка, які нехта шпурнуў на асфальт.
Я адразу здагадаўся, што гэта за "каменьчык" і хто яго кінуў.
Павярнуўся, уключыў камеру і стаў здымаць шэрую варону, якая троху больш хвіліны правазілася з грэцкім арэхам, перш чым адкрыць яго і пачаць есці змесціва.
Сезон арэхаў афіцыйна адкрыты!
Смачна есці! )
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ