Вывадак вялікага савука на Нёмане

З вялікай адлегласці ўбачыў самку вялікага савука, якая пераплывала вусце безіменнай ручаіны з адным птушанём на спіне, другі яе даганяў і таксама хутка залёз на яе. Потым яны паплылі разам на спіне мамы.

птушкі

Адлегласць была такая, што нават марыць пра добрыя здымкі было марна, таму і зрабіў толькі дакументацыйныя.

Цікава, што птушанят у такім узросце засталося толькт два - наўрацці іх столькі і вылупілася.

А так выглядае вусце ручая здалёк:

краявід