Пачалося....

4 сакавіка:

калі вярталіся з Гарадзенскай канфэрэнцыі бачылі чароду - каля 90 нявызначаных гусёў (Раман Шкабара, Дзяніс Табуноў, Андрэй Абрамчук і я)

5 сакавіка:

з раніцы мяне абудзіў шпак, які спяваў песьні прама пад вакном у Берасьці

7 сакавіка:

у ваколіцах в. Дзямянчыцы Камянецкага павету, ад сьнега і дажджу на полі з высокай травой хаваліся каля 40 кнігавак і 10-ці шпакоў

8 сакавіка:

зноў шпакі пад акном у Берасьці, ужо іх было 6-ць

а ў Дзівіне Кобрынскага раёна - першы голас палявога жаўрука  і шпакі....

9 сакавіка:

Дзівін

шмат шпакоў ва ўсёй вёсцы...

пастаянны лёт палявых жаўрукоў (песьні можна было чуць цэлы дзень)

Кнігаўка 1

10 сакавіка:

па дарозе з Берасьця да Залесься ў Белавежскай Пушчы паўсюль палявыя жаўрукі...

11 сакавіка:

Над в. Залесьсе кружыла 1 пара шэрых журавоў (Сяргей Сідарук, Дзяніс Табуноў, Юлія Палуяновіч, Алеся Якубоўская, Наста Лойка)

Каментары