Cадовая чаротаўка (Acrocephalus dumetorum) ў Горадні

 

На працягу апошніх прыкладна 1,5 месяцаў (дакладную дату першай “сутрэчы” я, на жаль, не запісаў…) пад час позьніх прагулак з сабакам на галоўны гарадзенскі пляж ля Нёмана амаль штовечар я чуў з супрацьлеглага берагу выразны голас садовай чаротаўкі.  Ад апошніх дамоў і зарослага дрэвамі схілу на вул.Леванабярэжнай калі мы гулялі ў 22 гадзіны ці пазьней, са шматлікімі паўторамі і амаль без хрыплых чаротаўскіх гукаў птушка сьпявала бліжэй да чыгуначнага маста праз Нёман. Часам яе песьню заглушалі на некалькі хвілін крыкі жабаў, якія былі нашмат гучней і больш выразныя, хаця таксама паходзілі з супрацьлеглага берагу.

Падобна на тое, што гэта першая рэгістрацыя віду ў нашым горадзе.

Апошні раз чуў птушку ўвечары 6 ліпеня.

На здымку – тут жыве садовая чаротаўка.