Дзіўны чорнаваллёвы гагач (Gavia arctica) на Свіслацкім вадасховішчы + VIDEO

 Калі ласка, дапамажыце вызначыць да віду аднаго з трох гаагчоў, якіх мы сёння чулі і назіралі на р.Нёман і на Свіслацкім вадасховішчы з боку вв.Дзекалавічы і Хомікі. 

 

 Зранку сёння быў густы туман, што, магчыма, вымусіла прывадніцца гагачоў на р.Нёман і вадасховішчы.

Чорнаваллёвых гагачоў я спачатку пачуў, а потым выглядзеў у трубу на р.Нёман насупраць в.Дзекалавічы. Яны плавалі ўдвух і час ад часу крычалі. Ім адказвала як мінімум трэцяя птушка недзе на вадасховішчы, але здалёк.

Мы вырашылі аб'ехаць вадасховішча і падехалі з боку в.Хомікі. Праз нейкі час там разглядзелі трох гагачоў. Адзін з іх быў выразна большы, з больш моцнай і доўгай капьепадобнай дзюбай і белымі плямкамі на спіне. 

Два чорнаваллёвыя гагачы трымаліся разам, трэці - большы - часам  да іх падплываў.

Больш здымкаў лепшай якасці: http://birdwatch.by/gallery/harrier/%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%9E%D0%BD%D1%8B-%D1%87%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D1%91%D0%B2%D1%8B-%D0%B3%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%87-gavia-arctica

мяркуемы G.immer ? тут зьлева: тоўстая шыя i дзюба:

тут мяркуемы G. immer ? зправа - з моцнай дзюбай:

G. immer ? зправа - масіўнае цела, кароткая шырокая шыя:

Тут G.immer ?:

тут злева?:

тут G. immer ? зьлева:

сілуэты трох птушак здалёк. G. immer ? па цэнтру - больш масіўнае цела, больш нізка трымае галаву, яўна большая за двух чорнаваллёвых гагачоў:

 Відэа Сяргея Саковіча, зробленае праз трубу:

https://www.youtube.com/watch?v=9UoR4qreysc  

 

 https://www.youtube.com/watch?v=y6_Uxe0PZT8

 

 https://www.youtube.com/watch?v=O2-eIoUBKTQ

 

 

 

 

 

Каментары

ав (госць) - 24.11.2013 - 20:01

очень интересно, но как по мне это чернозобая гагара, просто более крупная, возможно самец,она почти точная копия во всем остальных, только крупнее. Клюв длинный и тонкий, не массивный, характерное белое пятно над водой в задней части туловища. Лоб не сильно высокий. А жаль. ав

 Усё залежыць ад ракурса - на некаторых здымках птушка добра адрозніваецца ад двух чорнаваллёвых гагачоў, на некаторых - слаба. Таксама не палягчае вызначэнне пераходны ад шлюбнага да зімовага ўбор птушкі. 

Аднак - візуальна гэта заўважылі ўсе - птушка была выразна большых памераў і мела больш масіўную і доўгую дзюбу.

Заўтра пастараюся ўзяць здымкі ў МІГа  - ў яго павінны быць (значна) лепшай якасці.