Сямья клікуноў зімуе ў тым жа месцы, дзе гнездавала + VIDEO

 Падобна на тое, што колькасць гняздуючых пар клікуноў пад Гродна павялічваецца. Сёлета вядома пра тры паспяховыя пары. Адна з іх загнездавала на новым месцы - на вадасховішчы каля в.Карозічы ў пойме р.Свіслач. У гэтай пары вывяліся 4 малых, якія раслі на вадасховішчы або побач на Свіслачы. Мы іх рэгулярна назіралі там. Потым у снежні сямья "прапала", ды і вадасховішча цалкам замёрзла.

Як жа мы здзівіліся ў мінулую нядзелю, калі забачылі на лёдзе ўсю сямью - 2 дарослых і 4 маладых птушкі! 

Так як было каля +3 (а на сонцы пэўна больш), зверху лёд быў пакрыты слоем вады. Час ад часу лебедзі выцягвалі шыю так, каб можна было набраць вады ў дзюбу.

Але самае цікавае для мяне было тое, што маладыя сёлетнія птушкі ўжо маюць жоўтую скуру на дзюбах! Тады як сустрэтыя ў той жа дзень маладыя шыпуны мелі нармальную для свайго ўзросту шэрую.

http://youtu.be/6r3arlG6ZIc