Своесаблівым падарункам на каталіцкія каляды для літоўскіх бёдўочараў стала першая рэгістрацыя малога баклана (Phalacrocorax pygmeus) на тэрыторыі Літвы. Адбылося гэта каля горада Elektrënai, на канале мясцовай электрастанцыі. Была адзначана адна птушка разам з вялікім бакланам.
Гэтая мясціна знаходзіцца ўсяго ў 70 км ад тэрыторыі Беларусі, і магчыма шлях птушкі сюды ляжаў менавіта праз яе. Шматлікія рэгістрацыі дадзенага віду ў Польшчы, першая рэгістрацыя ў Беларусі (на водасховішчы “Сялец”), падштурхоўваюць да высноў, што ў будучым дадзеныя сустрэчы могуць стаць рэгулярнымі. Таму будце ўважлівымі.
Паводле WestPalBirds@yahoogroups.com
Фота з сайта http://www.birdpix.lt
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 27.12.2009 - 02:12
Цікава, як хутка можна будзе
Цікава, як хутка можна будзе чакаць малога баклана на гнездаванні ў нас?
Kiolk - 28.12.2009 - 01:25
In reply to Цікава, як хутка можна будзе by Kiolk
А вось і адказ на маё
А вось і адказ на маё пытанне. Паводле http://www.euroradio.fm
Новы для Беларусі від птушак — малога баклана — зарэгістравалі арнітолагі ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Зараз там гняздуецца каля 20 гэтых рэдкіх птушак, паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА.
Harrier - 28.12.2009 - 01:29
In reply to А вось і адказ на маё by Kiolk
Дзіўнаватае паведамленьне -
Дзіўнаватае паведамленьне - пра гнездаваньне новага віду даведвацца з БЕЛТы - гэта нешта новае...
Хто, калі і дзе менавіта ў Бярозаўскім раёне гэта ўсталіў?
AV - 28.12.2009 - 14:03
In reply to Дзіўнаватае паведамленьне - by Harrier
20 птушак адзначана ци
20 птушак адзначана ци гняздуецца, якая розница? для журналистау. На оригинальной фото на сайте малый баклан очень хорошо сравнивается с кряквой.
AV - 28.12.2009 - 20:57
In reply to 20 птушак адзначана ци by AV
в Польше тоже віделі 25 і
в Польше тоже віделі 25 і 26-го! http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/9551