Птушкі і прырода Гарадзеншчыны на фотавыставах у Гродзенскім заапарку

Дзіма Якубовіч

Сёння ў спецыяльным памяшканні Гродзенскага заапарку ўрачыста адкрыліся дзве фотавыставы, падрыхтаваныя Гродзенскім абласным аддзяленнем  АПБ. Прадстаўленыя на іх здымкі  паказваюць як па-мастацку можна здымаць  птушак і прыроду вакол нас. Адна з іх прысвечана памяці Жоржа Гулеўскага (1941-2017), нашага калегі і ганаровага сябра АПБ і складаецца з 20 адабраных крэўнымі яго найлепшых здымкаў, другая ж паказвае погляд Дзьмітрыя Якубовіча  (на верхнім здымку), пэўна найлепшага сучаснага фатографа-анімаліста нашай краіны, на нашых птушак.

фотавыстава

На адкрыцці,  акрамя прывітальных словаў ад Дзьмітрыя Вінчэўскага, намесніка старшыні аддзялення,  весела і пазнавальна пра некаторых птушак на здымках распавёў дзеткам, іх бацькамі і бабулям з дзядулямі  Віталь Гуменны, намеснік дырэктара заапарка.

фотавыстава

Колькі гадоў трэба здымаць і тысяч фатаграфій трэба зрабіць, каб атрымаць жаданы здымак вялікага бугая, баталёнаў ці вадзянога пастушка, распавёў Дзьмітры Якубовіч.

фотавыстава

Выставы "прыехалі" у заапарк з музею вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, а праз месяц пераедуць у гімназію г.Шчучына. Таму спяшайцеся паглядзець іх да новага году!

фотавыстава

фотавыстава

Дзьмітры Вінчэўскі, здымкі аўтара

 

На гэтую тэму:

In Memoriam: Георгій Васільевіч Гулеўскі (1941-2017)

Дзьмітры Якубовіч - абсалютны пераможца Гродзенскага абласнога фотаконкурсу "Нашы птушкі-2011"

На картмаксімуме з Птушкай 2011 году здымак гарадзенскага фотаанімаліста

Поздравляем Дмитрия Якубовича с выходом в финал “Золотой черепахи”