У пошуках птушыных адказаў

21.04.2010 - 11:34 | admin

      20 красавіка на базе педагагічнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта адбылося пазнавальнае мерапрыемства ў выглядзе арніталагічнай сустрэчы. У ім прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі дадзенай навучальнай установы, а таксама спецыяльны госць з Гродна, арнітолаг па прызванню і проста сябар – Яўген Сліж. Пачалося мерапрыемства а 12:35 у удной з лекцыйных аўдыторый новага корпусу універсітэта. Пасля ўступных слоў Юлі Патоцкай, арганізатара мерапрыемства, “Мы пачынаем!” у зале наступіла цішыні і вядучыя распачалі саю праграму.

 На фотаздымку: Насця, Дзіяна ды Іна

     Сэжэт пабудаваны на тым, што адна дзяўчына (Насця) знайшла часопіс “Птушкі і мы”. Так ужо сталася, што гэты часопіс належаў яе сяброўцы Іне. Але ў Насці зусім не было настрою, каб вяртаць часопіс за проста так і яна вырашыла яго “прадаць” за веды ў вобласці арніталогіі. Іна і так і гэтак спрабавала адказваць на пытанні, але нейк не магла трапіць у кропку. Тады на дапамогу прыйшла студэнтка Дзіяна і дапамагла дзяўчынкам вырашыць спрэчку. Яна выклікала “да дошкі” студэнтаў спачатку Козел Алу, а пасля Мікалая Чудука, каб тыя сваімі прэзентацыямі дапамаглі вырашыць складанае пытанне.

     Тым часам, з’явілася прыбіральшчыца, якой было так цікава пабыць на мерапрыемстве, што яна хадзіла і штурхала дакладчыкаў, быццам ходзіць і прыбірае. Але нічога з гэтага стратэгічнага плана Дзіяны не выйшла. Тады на дапамогу з дакладам выйшаў Яўген. Так шмат распавёў, так цікава. Засталося толькі Іне прымяніць новыя веды, каб забраць часопіс, ды зноў яна не трапіла… Пытанне сябровак гучала сувора: распавядзі нам пра драпежных птушак Баранавіцкага раёна? Іна разгубілася. Адказу яна не ведала. Але Дзяніс Сяргеевіч Лундышаў дапамог ёй ў гэтай справе. Але апошняя прэзентацыя так зблізіла дзяўчат між сабою, што Насця так проста аддала часопіс Іне.

На фотаздымку: Яўген Сліж

    Здаецца, павінны быць задаволеныя ўсе. Але Дзіяна не ведае, што рабіць з новымі ведамі. І тут на дапамогу прыйшла прыбіральшчыца, якая паклікала арганізатара мерапрыемства Юлю Патоцкую і тым самым дапамагла дзяўчынкам прыйсці да нейкага агульнага меркавання. На прыканцы ўсе дзяўчаты памірыліся і кожная сказала сваё заключнае слова.

     Так, атрымалася, што маленечкая арніталагічная сустрэча змагла ўмясціць у сябе 5 дакладчыкаў. Першый сваю прэзентацыю пра птушак паказвала Козел Ала. Гэта быў яе дэбют! Яна для першага раза даволі добра і прыгожа распавяла гасцям пра птушак, іх знешнасць, унутраную будову. Наступным быў Мікалай Чудук. Ён знаёміў прысутных з паняццем арніталогія і арнітолаг. Пра птушку года дзяліўся інфармацыяй Яўген Сліж. А ўжо прэзентацыя пра драпежных птушак Баранавіцкага раёна была падрыхтаваная Дзянісам Сяргеевічам Лундышавым, выкладчыкам. А ўжо падагульняла ўсё вышэйсувзвнае Юля Патоцкая.

 

На фотаздымку: студэнты БарДУ

Такім чынам, студэнты і выкладчыкі атрымалі пазітыўны зарад эмоцый, шмат карыснай інфармацыі і матэрыяльную ўзнагароду ў выглядзе міні-плакатаў і візітак сайту www.birdwatch.by.

Матэрыял падрыхтавала студэнтка БарДУ Юля Патоцкая.

 

Comments

Вельмі складаная да ўспрыняцьця, але напэўна, цікавая стратэгія для ўвядзеньня ў тэму была абраная. Малайцы, арганізатары і ўдзельнікі! Дзякуй за рэпартаж і мноства здымкаў.