Паводле апошніх дадзеных Польскага таварыства аховы птушак (Polskiego Towarzystwa Ochrony Ptaków) (РТОР), аказалася, што ў гэтым гнездавым сезоне 30-40% гнёзд белага бусла (Ciconia ciconia) ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве можа застацца не занятымі. Гэта вельмі непакоячая навіна, бо тэрыторыя ваяводзтва – гэта бусліны “кландайк”. Звычайна колькасць гняздуючых тут белых буслоў ацэньвалася на прыкладна 1000 пар. У самай знакамітай “буслінай вёсцы” Żywkowo, якая знаходзіцца на польска-расейскай мяжы, штогод гняздуе 45 бусліных пар.
Аднак сёлета туды дагэтуль не вярнуліся птушкі з больш чым 20 пар і іх гнёзда застаюцца пустымі. Паводле працаўніка РТОР Крыштофа Малеўскага (Krzysztof Molewski), адной з галоўных прычын можа быць высокая смяротнасць буслоў пад час міграцыі. Так, напрыклад у Турцыі, вялікай праблемай стала вялікая колькасць смяротных сутыкненняў птушак з ЛЭП. Найчасцей гэта адносіцца да маладых буслоў. Для таго, каб падтрымліваць папуляцыю ў стабільным стане, кожная пара павінна штогод падымаць на крыло 3-4 птушанят.
Другой праблемай менавіта ў наваколлі “буслінай вёскі” становіцца залясенне навакольных адкрытых тэрыторый.
Здымак белага бусла Мікалая Гулінскага
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Белы бусел і ЛЭП, ці ёсць рашэнне?
Миллион долларов, чтобы показать аистов всему миру
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ