На пры канцы сакавіка заканчваецца тэрмін, калі ў Польшчы трэба падаваць штогадовую дэкларацыю аб даходах усім катэгорыям падаткаплацельшчыкаў. Цікава, што ўжо трэці год у гэтай краіне (як,дарэчы, і ў шмат якіх іншых краінах Захаду) падаткаплацельшчык мае права самастойна пазначыць якой менавіта грамадзкай арганізацыі ён хоча пералічыць 1% ад сваіх падаткаў. І калі ў 2007 годзе такіх людзей было не так шмат, то ў гэтым годзе доля актыўных грамадзян павялічылася да 20%! Кожны пяты выбраў канкрэтную грамадзкую арганізацыю, якой хоча дапамагчы.
Зразумела, што ў маштабах краіны гэта вялізарныя грошы, за якія літаральна змагаюцца грамадзкія арганізацыі. А для гэтага выпускаюць розную рэкламную прадукцыю, інфармуюць пра сваю дзейнасць як мага больш шырокія слаі грамадзтва праз лакальныя і нацыянальныя СМІ і ўласныя ўэб-сайты. Напэўна, амаль усе НДА даюць магчымасць зпампаваць формы для падаткавай справаздачы (па-польску PITы) з ужо ўпісанымі сваімі дадзенымі для пералічэння так патрэбнага 1%. Празрыстасць дзейнасці і ясна сфармуляваныя мэты ды эфектыўныя шляхі іх дасягнення дапамагаюць здабыць прыхільнасць суграмадзян, а значыць - і грошы на працяг сваёй карыснай дзейнасці. Аб’яднанні, якія займаюцца вывучэннем і аховай птушак, не адстаюць ад іншых грамадзкіх арганізацый – на здымку: календарык з выявай галавы самца поплаўнага луня і напамінам аб магчымасці дапамогі прыродаахоўнага таварыства “Bocian”: “Дапамажы нам змагацца за польскую прыроду. 1% ад падатку” 31-03-2009 Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі Крыніца: www.tvp.pl- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ