Еўрапейскі суд цалкам забараніў выкарыстанне клея для адлову птушак у Францыі!

Шматгадовая барацьба за здаровы сэнс і ахову птушак нарэшце дала плён: 17 сакавіка Еўрапейскі суд (European Court of Justice) канчаткова і для ўсёй краіны забараніў выкарыстоўвываць дубчыкі з клеем як метад палявання на дзікіх птушак у Францыі.

Хаця як адзін з неселектыўных метадаў палявання, выкарыстанне клея было забаронена пасля прыняцця Еўразвязам Дырэктывы па дзікіх птушках (EU Birds Directive) яшчэ з 1979 году, урад Францыі да гэтага часу дазваляў падобную практыку ў пяці дэпартаментах на паўднёвым захадзе краіны. Гэты дазвол абасновываўся як “захаванне мясцовых культурных традыцый”.

З часам Францыя засталася адзінай краінай, у якой падобнае паляванне было законным. Асноўная мэта яго была ў тым, каб адлавіць драздоў і потым выкарыстоўвываць іх як жывую прынаду ў клетках для палявання на іншых птушак. Аднак зразумела, што на абсмарованыя адмысловым клеем дубчыкі і галінкі трапляюцца птушкі самых розных відаў дробнага і сярэдняга памеру. Сярод ахвяраў гэтага метаду палявання гіне шмат рэдкіх відаў, што было даказана даследаваннямі Лігі аховы птушак (LPO France) і Камітэту супраць вынішчэння птушак (CABS, Германія). Шмат гадоў гэтыя і іншыя рэгіянальныя, нацыянальныя і міжнародныя прыродаахоўныя арганізацыі змагаліся і лабіравалі забарону выкарыстання клея для палявання птушак перад урадам Францыі і ў розных структурах Еўразвязу.

Канчатковы прысуд Еўрапейскага суда – выдатная перамога для аховы прыроды і дзікіх птушак не толькі значная для Францыі, але і для ўсяго Еўразвязу, бо яна паказвае, што з Дырэктывы аб дзікіх птушках не павінна быць выключэнняў ні для асобных краін, ні для асобных рэгіёнаў. Вялікія спадзяванні цяпер накіраваныя на Кіпр, дзе ўсё яшчэ існуе вялікая талерантнасць грамадзтва наконт выкарыстання гэтага ж незаконнага метаду палявання на пралётных птушак і да рэстараннага бізнэсу на яго аснове.

 

Паводле Committee Against Bird Slaughter (CABS) (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Садовая стрынатка можа стаць чарговай ахвярай кулінараў

Як французскія гурманы з’ядаюць нашых рэдкіх птушак + VIDEO

Катастрафічнае змяншэнне колькасці многіх відаў птушак адзначана ў Францыі

Забойства птушак на Кіпры перарасло ў сапраўдны крызіс

Менш нагоды да вычварэнстваў у рэстаранах

Кіпрыёты “запрацоўваюць” мільёны эўра, забіваючы мігрыруючых птушак

ПЕРШЫМ ЗАКОНАМ ПА АХОВЕ ПТУШАК І ПРЫРОДЫ – ТЫСЯЧЫ ГАДОЎ!

АДЧУВАННЕ ШЧАСЦЯ ДЛЯ ЕЎРАПЕЙЦАЎ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД КОЛЬКАСЦІ ВІДАЎ ПТУШАК НАВОКАЛ

СУЧАСНЫ СТАН АРНІТАФАУНЫ ЕЎРОПЫ І ЗМЕНЫ Ў ІМ ЗА АПОШНІЯ 25-30 ГАДОЎ