Арганізацыя BirdLife Cyprus падрыхтавала самую свежую справаздачу пра маштабы нелегальнага адлову птушак на Кіпры паміж 31 жніўня і 8 лістапада 2010 году, якая дэманструе драматычнае павелічэнне колькасці знішчаных такім чынам птушак.
Дзякуючы дзевятаму году збірання дадзеных пад час “палявых” выездаў трэнірованымі адмыслоўцамі, атрымалася сабраць дадзеныя, што ў параўнанні з 2009 годам адбылося 75% павелічэнне ў выкарыстанні сетак і 89% павелічэнне ў выкарыстанні абсмараваных клеем галінак. І хаця агульныя маштабы знішчэння еўрапейскіх птушак, мігрыруючых праз востраў у параўнанні з 1990-мі гадамі застаюцца пакуль меншымі, аднак адбываецца небяспечны трэнд павелічэння нелегальных прыладаў за апошнія дзевяць, і, асабліва, чатыры гады.
Галоўнымі ахвярамі дзялкоў застаюцца лескі-чорнагалоўкі Sylvia atricapilla і іншыя віды пеўчых птушак. Іх сотнямі і тысяч прадаюць у мясцовыя рэстараны, дзе з іх гатуюць мясцовую страву ‘ambelopoulia’. Ў дадатак да гэтых відаў, гінуць многія іншыя, ўключна з совамі, ўдодамі, валасяніцамі, драздамі і эндэмічнымі для Кіпру птушкамі: кіпрскай лескай Sylvia melanothorax і кіпрскай падкаменкай Oenanthe cypriaca. Толькі для рэгіёну Famagusta і Larnaca ахвярамі кіпрыётаў сталі ў мінулым годзе каля 1.4 мільёны птушак!
Нашы птушкі ў смажаным выглядзе...
Лоўля птушак забаронена на Кіпры з канца 1970-х гадоў, аднак тое, што цяпер адбываецца павелічэнне браканьерства ў такіх маштабах, азначае фактычна бяздзейнасць законаў Еўразвязу на тэрыторыі вострава. Бо Дырэктыва аб дзікіх птушках (EU Birds Directive) абавязвае Кіпр як краіну – чальца ЕЗ ахоўваць не толькі мясцовых, але і мігрыруючых птушак. Аднак неэфектыўныя дзеянні або часта бяздзеянне паліцыі разам з эканамічна выгадным браканьерам знішчэннем птушак дазваляе маляваць толькі бязрадасную карціну для мясцовай і еўрапейскай прыроды.
Паводле www.birdlifecyprus.org (тэст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Дапамажы нашым птушкам – падпішы петыцыю супраць іх знішчэння на Кіпры
Кіпрыёты “запрацоўваюць” мільёны эўра, забіваючы мігрыруючых птушак
Менш нагоды да вычварэнстваў у рэстаранах
Афрыканскія засухі забіваюць мігрантаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Ананім (госць) - 07.02.2011 - 16:12
Приходит на ум только одно
Harrier - 07.02.2011 - 18:34
In reply to Приходит на ум только одно by Ананім (госць)
Ды справа не ў курах - дзікія
Ды справа не ў курах - дзікія птушкі нічыйныя. Кожная ў мёртвым выглядзе можа быць прададзеная ў мясцовыя рэстараны. Вось і нетрудавыя даходы коштам еўрапейскай дзікай прыроды...
pugnax - 07.02.2011 - 21:37
Только одно решение проблемы
Только одно решение проблемы - бомбить, только летом - когда наши птицы у нас.
Павел Пинчук