Значкі з лога нашага сайту Birdwatch.by ўжо можна набыць

Каб паказаць іншым, што мы любім назіраць за птушкамі, цяпер не трэба насіць на шыі бінокль. Ды гэта і не заўсёды магчыма.

Цяпер можна на любое адзенне прышпіліць невялікі (19х12,5 мм), але элегантны значок з логатыпам нашага сайту. І Вашы сябры, калегі па працы або вучобе ды і проста незнаёмыя людзі адразу зразумеюць - Вы любіце птушак.

Значок зроблены з адмысловай пластмасы і пакрыты тоўстым і празрыстым пластыкам. Хутка і трывала мацуецца на любым адзенні з дапамогай металічных іголкі і фіксатара.

Замовіць значкі можна праз е-мэйл harrier@tut.by , пазначыўшы неабходную Вам колькасць і паштовы адрас. Кошт аднаго значка - 5 тысяч руб. з перасылкай па Беларусі.

Колькасць значкоў абмежаваная і выраблена адмыслова да нашага першага юбілею  -"аднагоддзя". 

Comments