Пара сокала-пустальгі (Falco tinnunculus), якая сёлета вывела 6 птушанят за статуяй Святой Елены на Бернардынскім касцёле ў Гродна і трыо (дарослы самец, самец-аднагодка і самка), якія выгадавалі 5 птушанят у нішы шматпавярховіка ў Брэсце дзякуючы галасаванню на нашым сайце атрымалі свае імёны.
За час з пачатку красавіка, калі на абодвух гэтых гнёздах былі ўсталяваны ІР-камеры, фільмікі з гарадзенскай і он-лайн трансляцыю брэсцкай паглядзелі амаль 23 тысячы чалавек з больш чым 80 краін з усяго Свету.
Таму няма ніякіх сумневаў - гэтыя беларускія птушкі - самыя знакамітыя.
З імёнаў, прапанаваных карыстальнікамі беларускага парталу TUT.BY, нашымі наведвальнікамі былі большасцю галасоў абраныя наступныя:
для гарадзенскай пары: Елена і Стэфан;
для брэсцкага трыо: дарослы самец - Саманд, малады самец - Он, самка - Лада.
Дзякуем усіх, хто дапамог у арганізацыі першых у Беларусі он-лайн назіранняў за птушкамі. Дзякуем усім, хто глядзеў за сямейным жыццём сакалоў.
Да новых сустрэч!
На скрыншоце з гарадзенскай камеры - самка пустальгі Елена разам са сваім вывадкам.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ