З Манголіі прыйшла вядомасць, якая прывяла ў глыбокі смутак усіх польскіх натуралістаў, фатографаў і аматараў прыроды. У гэтай краіне трагічна загінуў знакаміты польскі фатограф і кінадакументаліст Артур Табaр, добра вядомы не толькі ў Польшчы.
Artur Tabor нарадзіўся ў 1968 г. у г.Радам (Radom). У Siedlcach закончыў Вышэйшую аграрна-педагагічную школу. Адразу пасля атрымання вышэйшай адукацыі ён пачаў збіраць матэрыял для сваёй першай кнігі – фотоальбому "Bug. Nadbużańskie Podlasie". Буг займаў у яго творчасці надзвычайнае месца, вынікам гэтага стаў яшчэ адзін фотаальбом "Bug - pejzaż nostalgiczny" (2008) і дакументальныя фільмы пра мясцовую прыроду: "Nadbużański Park Krajobrazowy", "Podlaski Przełom Bugu".
Артур Табар з вялікай любоўю здымаў і прыроду, і жыццё людзей Беларускага Палесся.
Доўгі час Артур працаваў у часопісе "Zwierzaki" выдавецтва "Prószyński i S-ka". Аднак яго выдатныя здымкі з’яўляліся ў многіх іншых польскіх і замежных часопісах, між іншым у National Geographic. У шматлікіх экспедыцыях, пад час якіх ён назіраў і фатаграфаваў прыгажосць прыроды, Артур сабраў багатую калекцыю здымкаў, якія атрымалі шматлікія ўзнагароды ў розных конкурсах.
Адным з самых знакамітых яго кніг стаў фотаальбом “Совы Польшчы” ("Sowy Polski"), ў якім ён паказаў і апісаў свае прыгоды з гэтымі надзвычай скрытнымі і прыгожымі птушкамі. Да камплекту відаў, якія сустракаюцца ў Польшчы, яму не хапіла толькі балотнай савы, на пошукі якой ён ніколі ўжо не паедзе…
Mожам дзякаваць лёсу, што пасля сябе Артур заставіў аграмадную колькасць выдатных здымкаў, альбомы і фільмы. Цяпер мы ўсе будзем па іншаму глядзець на іх. Бо менавіта ў іх засталася частка Артура.
Здымкі і тэксты трагічна загінулага Артура Табара можна ўбачыць на яго сайце www.arturtabor.pl
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Владимир П-н - 07.07.2010 - 21:04
Редкого мастерства был
Редкого мастерства был человек - его фото можно смотреть бесконечно.