Эффектыўнае захаванне лясных экасістэмаў

    Эффектыўнае захаванне лясных экасістэмаў
     У рамках праекту “Эффектыўнае захаванне лясных экасістэм заказніка “Гусак”, рэалізуемага сябрамі Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “АПБ” пры фінансавай падтрымцы праграмы малых грантаў карпарацыі "ISAR" (США), праводзяцца даследванні асобных частак ЛВПК (лясоў высокай прыродаахоўнай каштоўнасці) Маларыцкага лясгасу ў межах заказніку.

Пад час даследванняў выяўлены шэраг месцаў абітання жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, сярод іншых гэта: шэры журавель, арлан-белахвост, пугач, беласпінны дзяцел, кадзіла сармацкае, зубянка клубенькаватая, чараўнік зялёнакветкавы, тайнік яйцападобны і інш. У далейшым плануецца перадаць выяўленыя месцы пад ахову згодна з нацыянальным законадаўствам.
    Акрамя гэтага ў рамках праекту запланавана правядзенне палявога дыдактычнага сэмінару для студэнтаў старэйшых курсаў біялагічных спецыяльнасцей і супрацоўнікаў дзяржаўных прыродаахоўных устаноў па методыцы выяўлення і паспартызацыі месцаў абітання жывёл і раслін ахоўваемых відаў, а таксама вырабам штучных гнездавых скрыняў для жывёл. Каб даведацца дакладней аб часе і месцы правядзення сэмінару сачыце за інфармацыяй на старонцы.


   Андрэй Абрамчук, Старшыня  Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “АПБ”