Амаль месяц таму, 18 жніўня 2010 году Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў афіцыйны зварот серыю з 5 паштовых марак «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Грыбы». Здавалася б, нічога незвычайнага.
Аднак мастак Аляксандар Міцянін (між іншым - сябра АПБ) акрамя выяваў рэдкіх грыбоў змясціў на трох з пяці марак яшчэ і выявы птушак! Гэта поплаўны лунь (Circus pygargus), кавалік (Sitta europaea) і вялікая сініца (Parus major).
Іншая афіцыйная інфармацыя серыі: Дызайнеры Іван Лукін и Ганна Малаш. Друк афсетны, поўнакаляровы. Папера крэйдаваная, гумірованая. Зуб. греб. 133/4: 131/2. Памер марак 26х37 мм. У аркушах па 9 марак і 1 купону. Памер аркушоў 150х95 мм. Наклад - 45 тыс.
На марках ёсць элементы абароны ад падробак.
Паводле www.belpost.by (інфа і здымкі) падрыхтаваў для www.birdwatch.by Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Птушка 2010 году – Пустальга – на паштовых марках Беларусі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 08.09.2010 - 18:19
Весьма оригинальный подход:
Весьма оригинальный подход: рисовать на грибы на фоне птиц. Респект автору за выдумку!