Увосень – зіму 2009-10 гг. на тэрыторыі Польшчы назіралася надзвычайна шмат балотных соваў (Asio flammeus). Каб зразумець, ці была гэта інвазія, Міхал Баран (Michał Baran) i Кшыштаф Кус (Krzysztof Kus) - польскія бёдуотчары, вырашылі даследаваць гэтую справу і сабраць як мага больш паведамленняў пра рэгістрацыі віду ў гэты перыяд часу ў Польшчы і Беларусі.
Польскія калегі рыхтуюць да публікацыі адмысловы артыкул і просяць усіх, хто назіраў гэты від соваў з 1 верасня 2009 да 31 сакавіка 2010 г. прыслаць наступныя звесткі:
• Дата назірання або перыяд часу, калі назіралі птушак у адным месцы;
• Мясцовасць (бліжэйшыя вёскі, раён, вобласць),
• Колькасць соваў,
• Кароткае апісанне біятопа, дзе адбылася сустрэча,
• Апісанне дэталяў сустрэчы, асабліва важныя паводзіны птушак,
• Імя і прозвішча назіральніка.
Фотаздымкі і фільмікі, зробленыя пад час назіранняў вельмі вітаюцца. Аўтары просяць прыслаць ім інфармацыю да 15 кастрычніка 2010г. Усе даслаўшыя свае назіранні будуць абавязкова пералічаныя ў артыкуле.
Найлепш інфармацыю даслаць праз электронную пошту Michała Barana альбо Krzysztofa Kusa
Здымак балотнай савы Матэўша Матысяка з www.birwatching.pl
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ