Маленькі бёдуотчар нарадзіўся на Наваградчыне

У сям'і Аксаны і Аляксандра Цвырко, якія жывуць на беразе славутага возера Свіцязь на Наваградчыне, 1 верасня нарадзіўся сынок Жэня.

Аксана з'яўляецца заснавальніцай і старшынёй Рады Наваградзкага рэгіянальнага аддзялення АПБ. Яны разам з будучым мужам актыўна ўдзельнічалі ў сэмінарах і летніках рэгіянальных лідэраў АПБ, дзе і пазнаёміліся.

І Аксана, і Саша - добрыя натуралісты і бёдуотчары, Аляксандр яшчэ выдатна малюе і здымае.

Віншуем з  папаўненнем і зычым здароўя і прыемных хвілін, дзён, месяцаў і гадоў усім Цвырко: і вялікім, і пакуль што яшчэ маленькім.

Сябры і калегі

 

Comments