25 верасня брытанскія бёдуотчары адзначылі і сфатаграфавалі амерыканскую жаўтабрухую валасяніцу (Empidonax flaviventris). Гэта першая рэгістрацыя віду ў нашым зоагеаграфічным рэгіёне. Птушка некалькі апошніх дзён знаходзіцца, асабліва не хаваючыся ад шматлікіх узбуджаных новым відам назіральнікаў, у Blakeney Point, графства Нарфолк. Першай яе ўбачыў Джэймс МакКулюм (James McCullum).
Адкрыццё не толькі прыцягнула ўвагу сотняў брытанскіх і замежных бёдуотчараў, якім не перашкодзілі а ні град, а ні моцны вецер, але і брытанскія СМІ. Вельмі хутка артыкул, прысвечаны рэгістрацыі жаўтабрухай валасяніцы, надрукавала газета "Daily Express". Невялікая шэрая птушка, якую лёгка можна зблытаць з самкай звычайнай або пярэстай валасяніцы, звычайна жыве ў вільготных лясах Канады і паўночна-ўсходніх раёнах ЗША. Нармальна птушкі гэтага віду мігрыруюць на зімоўкі ў Цэнтральную Амерыку і Мексіку. Што прымусіла гэтую апынуцца прыкладна ў 6500 км на ўсход ад звычайнай трасы пералётаў, не вядома.
Здымак з http://backinbirdland.blogspot.com
Паводле www.Express.co.uk праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ