Віншуем з нараджэннем дачкі!

У мінулую пятніцу, 24 верасня, надзвычай радасная падзея адбылася ў сям'і Святланы і Віталія Гуменных - у іх нарадзілася дачушка Карына. Віталь - адзін з заснавальнікаў Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак (ЗБТАП) і ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ), бяссменны сябра Рады Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, выдатны герпетолаг і бёдуотчар, настаўнік і адміністратар, актыўны ўдзельнік і арганізатар шматлікіх семінараў, сустрэч, канферэнцый, праектаў і акцый аддзялення.

А з 2008 году -  вядоўца штотыднёвай перадачы Гродзенскага абласнога тэлебачання "У аб'ектыве натураліста". Дзякуючы яго перадачы, жыхары Гарадзеншчыны не толькі больш ведаюць пра цікавыя прыродныя мясціны, раслінны і жывёльны свет нашага краю, але і пра АПБ. Бо Віталь вельмі часта запрашае сябраў АПБ у якасці экспертаў у свой "Аб'ектыў".

Жадаем хуткага росту ўсёй сям'і, і, асабліва, самай маленькай - пакуль што - Карыне.

Сябры і калегі

Comments