Стыў Янг (Steve Young), аўтар і фатограф брытанскага часопіса Birdwatch, перамог у прэстыжным фотаконкурсе British Wildlife Photography Award.
Фатограф-анімаліст і бёдуотчар з Ліверпуля стаў пераможцам у катэгорыях “на лепшы здымак” і “найлепшае фота на моры ці ўзбярэжжы” са здымкам чайкі-клыгуна Larus argentatus, якую накрывае марская хваля. Здымак быў зроблены на шатландзкім востраве Scilly.
Старшыня Журы Грэг Эрмфілд (Greg Armfield) з WWF сказаў: “Гэта ўнікальны і выдатны момант. Тут паказаны адначасова моц, хаос і жыццё акіяна каля спакойнай і велічнай чайкі”.
Стыў пракаментаваў выбар Журы як нечаканы для яго. Перамога прынесла яму ўзнагароду ў памеры £5,000.
Здымкі-пераможцы і розных катэгорыях у выглядзе фотавыставы будуць вандраваць па Вялікабрытаніі на працягу каляндарнага году, каб паказаць прыгажосць і ўнікальнасць брытанскай прыроды мясцовай публіцы.
Паглядзець больш здымкаў-пераможцаў іншых катэгорый можна тут: www.bwpawards.org
Паглядзець больш здымкаў Стыва Янга можна на яго ўэб-сайце Birds on Film..
Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ