Запрашаем студэнтаў-сябраў АПБ на вялікі семінар “Назіраем, вывучаем і ахоўваем птушак разам”

На працягу двух дзён, суботы і нядзелі 6 і 7 лістапада ў маляўнічым месцы на беразе Нёмана ў прафілакторыі “Купалінка” пад Гродна адбудзецца вялікі семінар, на якім сустрэнуцца, пазнаёмяцца і абмяркуюць ідэі па назіранням, вывучэнні і ахове птушак два пакаленні студэнтаў – сябраў АПБ.

Студэнты 1-3 курсаў у першы дзень будуць удзельнічаць у трэнінгу па правядзенню інтэрактыўных прэзентацый і абмеркаванняў, студэнты і магістранты старэйшага ўзросту будуць абмяркоўваць і аналізаваць поспехі і недахопы міні-праектаў, якія яны выконвалі сёлета. Ў другі дзень з дапамогай методыкі “Адкрытая прастора” усе ўдзельнікі змогуць прапанаваць свае ідэі па міні-праектах на наступны год, эфектыўнаму ўзаемадзеянню сябраў АПБ у розных універсітэтах, гарадах і на розных курсах і пераемнасці пакаленняў.
Такога шанцу пазнаёміцца і ўсім разам выпрацаваць агульныя падыходы да сваёй дзейнасці яшчэ не было!
 

Усе расходы па праезду, пражыванню, харчаванню бярэ на сябе запрашаючы бок.
Заяўкі да 01.11.2010 г. з пазнакай Імя і прозьвішча, году нараджэння, месца навучання, факультэту і курсу, кантактным тэлефонам і е-мэйлам дашліце Дзьмітрыю Вінчэўскаму на адрас: Harrier@tut.by
Усім запрошаным будзе дасланая падрабязная праграма і , пры неабходнасці, афіцыйнае запрашэнне на семінар.
 

Адказы на пытанні датычна семінару можна атрымаць (пасля 26.10) па тэл. мтс +375 336 887589.
Сэмінар адбудзецца пры падтрымцы Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF. Магчымы ўдзел шведзкіх калег.
 

Здымак з аднаго з папярэдніх трэнінгаў сябраў АПБ
 

Чакаем Вас!