Наш зімовы конкурс

Дзякуючы падтрымцы прыродаахоўнага таварыства "Bocian" (Польшча) мы маем магчымасць абвесціць новы конкурс. Першыя 9 бёдуотчараў, якія самастойна або з дапамогай мадэратара размесцяць свае зімовыя назіранні за птушкамі (альбо іншымі дзікімі жывёламі) у адпаведным раздзеле Нашы назіранні на нашым сайце, атрымаюць выдатны падарунак.

Гэта прыгожы каляровы календар памерам 68 х 49 см, які мае назвы месяцаў і дзён тыдня на польскай і ангельскай мовах. Зверху і знізу календар устаўлены ў металічныя планачкі, таму можа быць лёгка замацаваны на вертыкальнай паверхні з дапамогай толькі адной кнопкі або цвічка.

На календары змешчана выява самца поплаўнага луня.

Першы календар атрымлівае Дзьмітры Якубовіч, які ўжо змясціў свой рэпартаж у Нашых назіраннях пра зімовых птушак Нёмана - .05/12/ Неман. Начало.

Такім чынам, застаеца яшчэ 8 календароў. Яны будуць бясплатна дасланыя ў адмысловай упакоўцы па Беларусі.

Дзякуем Дамініку Крупіньскаму з ПТ "Боцян" за прыгожыя падарункі нашым карыстальнікам!