Патрэбна дапамога ў даследаваннях вяртлявай чаротаўкі

Міжнародная працоўная група па захаванню вяртлявой чаротаўкі (Acrocephalus paludicola) працягвае работу па вызначэнню міграцыйных шляхоў і месцаў зімоўкі віду  з выкарыстаннем геалакатараў. Геалакатары – невялічкія дэвайсы масай усяго 0.6 г. Яны распрацаваныя Швайцарскім арніталагічным інстытутам і дазваляюць вызначаць месцазнаходжанне птушак па працягласці светлавой часткі сутак і часу заходу і ўсходу сонца.

Для ўдзелу ў праекце запрашаем 2 паўналетніх матываваных удзельнікаў з Беларусі. Харчаванне і праезд да месцаў правядзення даследаванняў за кошт арганізатараў.


Сёлета гелакатары плануецца прымацаваць да чаротавак з ТВП “балота Дзікае” (Пружанскі раён Берасцейшчыны і Свіслацкі раён Гарадзеншчыны, 23.06. – 01.07. 2012) і ў пойме ракі Супій (Згуровскій раён, Кіеўская вобл., Украіна). Адлоў птушак з геалакатарамі для счытвання з іх дадзеных аб шляхах міграцыі і зімоўкі запланаваны на 2013 год.

Больш інфармацыі можна атрымаць ва Ўладзіміра Малашэвіча (АПБ):
 +375 29 3494165 або +375 29 2530575


Здымак вяртлявай чаротаўкі Сяргея Зуёнка