Віншуем з нараджэннем бёдуотчара!

У мінулую нядзелю, 22 ліпеня, ў сям'і Пракапчукоў з'явіўся на свет сынок. Гэта ўжо другі нашчадак і сын Вадзіма і Алесі, які зможа працягнуць справы і павялічыць поспехі бацькоў. У тым ліку і ў справе назіранняў і вывучэння птушак.

Цяпер сям'я можа без прыцягнення дапамогі з боку выступаць адной камандай на Бёдрэйсах.

Жадаем хлопчыку расьці здаровым і вясёлым на радасць шчаслівым бацькам. І даганяць старэйшага браціка і тату ва ўсіх добрых справах.

Сябры і калегі

Comments