Гарадзкія чорныя дразды (Turdus merula) вымушаныя спяваць на больш высокіх частотах, каб пазбегнуць “канкурэнцыі” з боку дарожнага шуму. Такое адкрыццё зрабілі навукоўцы з нямецкага Інстытуту арніталогіі імя Макса Планка Max Planck Institute for Ornithology.
Дзікія жывёлы выпрацавалі некалькі механізмаў, якія дапамагаюць ім змагацца з павялічаным шумам на ўрбанізаваных тэрыторыях. Многія віды птушак павялічваюць частату спеваў, каб вылучацца на фоне нізкачастотнага шуму дарожнага руху.
Аднак цяпер навукоўцы знайшлі, што высокія частоты спявання – гэта пабочны эфект, бо такія спевы аўтаматычна гучнейшыя.
Негледзячы на многія негатыўныя ўмовы, якія ствараюць гарады для дзікіх жывёл, адначасова ў вялікіх паселішчах людзей некаторым відам аказалася прасцей знайсці ежу і разнастайныя ўкрыцці ці месцы для размнажэння.
Было вядома, што каб прыцягнуць увагу партнёрак, самцы малінавак пачынаюць спяваць позняй ноччу – калі гарадзкі шум значна сціхае. Іншыя віды, уключна з чорнымі драздамі, спяваюць значна гучней, чым птушкі з лясоў ці сельскай мясцовасці.
Аднак нямецкія арнітолагі паказалі, што гэта толькі частка праўды. Яны вывучалі чорных драздоў у Вене і птушак з навакольных лясоў. Таксама яны вырошчвалі драздоў у вальерах інстытуту і ва ўсіх выпадках параўноўвалі моц, з якой спявалі птушкі, частату і амплітуду гукаў. Атрымалася, што гарадзкія птушкі спяваюць гучней і больш высока менавіта таму, што гукі высокай частаты разыходзяцца далей у гарадзкіх умовах, бо папросту гучнейшыя.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак самца чорнага дразда Валерыя Юрко
На гэтую тэму:
”Гарадзкія” і “сельскія” птушкі могуць не пазнаваць адны адных
Гарадзкі шум змяншае выжывальнасць птушанят вераб’ёў
Гарадскія птушкі маюць карысць ад курыльшчыкаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ