Саколкі з лога BirdWatch.by як раз на цёплыя дні

    У наведвальнікаў нашага сайту ёсць выдатная магчымасць набыць белыя баваўняныя саколкі, на якіх метадам тэрмадруку (тонкая празрыстая плёнка, якая вытрымлівае да 40 чыстак у пралцы) нанесена лога нашага сайту. Пад ім змешчаны маленькія эмблемы АПБ, BirdLife International Partner, CLUB200 і пазнака нашага рэйтынгу на Fat Birder (Birding top 1000 Ranking).

    Адна саколка каштуе 25 тыс. руб., за перасылку ў любы куток Беларусі плацім мы! Магчымыя два варыянты аплаты: пералічыць грошы на мабільны тэлефон або замовіць накладзеным плацяжом.

Памеры:
Дзьве з “шырокім” выразам для шыі (16 см) (на здымку зьверху): шырыня 51 см, вышыня 67 см. Беларуская вытворчасць. Памер L.
Адна з “нармальным” выразам для шыі (13 см) (на здымку ўнізе): шырыня 58 см, даўжыня 68 см. Беларуская вытворчасць. Памер XL.
Адна з “нармальным” выразам для шыі (13 см) (на здымку ўнізе): шырыня 58 см, даўжыня 77 см. Беларуская вытворчасць. Памер XXL.

Замова праз e-mail: harrier@tut.by

Новы наклад будзе даражэйшы!