На працягу трох тыдняў – з 11 верасня па 4 кастрычніка – міжнародная арганізацыя Камітэт супраць злачынстваў на птушках (Committee Against Bird Slaughter (CABS)) праводзіць валанцёрскі летнік Safe Haven на Мальце, пад час якога будзе праводзіцца маніторынг і супрацьдзеянне нелегальнаму восеньскаму паляванню на птушак на востраве. Акрамя дапамогі мясцовай паліцыі, валанцёры будуць рэгістраваць усе выпадкі браканьерства.
З2 валанцёры з Балгарыі, Германіі, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы, Вялікабрытаніі і ЗША будуць падтрыманы 3 працаўнікамі з CABs і прафесійным ветэрынарам. Усе аб’яднаюцца ў 8 мабільных груп такім чынам, каб пад час паездак ахапіць як мага большую тэрыторыю вострава. Пад самы пільны нагляд трапяць ужо вядомыя з мінулых гадоў “гарачыя кропкі”, на якіх было адзначана найбольш браканьераў. Акрамя гэтага, будуць кантралявацца тэрыторыі вакол самых масавых начовак птушак у Buskett, Mzieb і Mellieha Ridge. "У выпадку, калі нашы людзі заўважаць паляванне на ахоўваемы від птушак, яны сфатаграфуюць гэты выпадак і адразу ж звяжуцца з мясцовай паліцыяй для прыняцца далейшых дзеянняў” – сказаў Гейнц Шварц (Heinz Schwarze), прэзідэнт CABS.
У мінулыя гады браканьеры часцей за ўсё наведваліся на масавыя начоўкі птушак, асляплялі іх ліхтарамі,а потым стралялі па безабаронных істотах. Каб супрацьстаяць гэтаму, ўдзельнікі летніку будуць ахоўваць такія месцы на працягу начэй. Каб дапамагчы ім папярэджваць выпадкі браканьерства, кожная каманда забяспечана прыборамі начнога бачання і інфра-чырвонымі камерамі.
“Як заўсёды, мы спадзяемся дапамагчы птушкам здзейсніць бяспечнае падарожжа на свае зімоўкі ў Афрыку” – падкрэсліў Шварц.
Вынікі супрацьдзеяння браканьерам і ўсе задакументаваныя яго выпадкі будуць адразу вывешвацца на уэб-сайце CABS тут: www.komitee.de/en .
Масавы адстрэл мігрыруючых праз Міжземнамор’е птушак здаўна ратаваў мясцовых жыхароў ад голаду, бо мінімум двойчы на год дазваляў назапашваць параўнальна лёгка вялікую колькасць мяса. Аднак з адпаведным развіццём сельскай гаспадаркі ў ХХ стагоддзі паляванне на мігрантаў ператварылася ў шкодную традыцыю, ад якой ніяк не могуць пазбавіцца жыхары не толькі Мальты, але і Кіпру ды іншых астравоў у Міжземным моры. Сучаснае праяўленне гэтай “старажытнай мясцовай традыцыі” раўназначна крывавай бойне – сотні тысяч птушак самых розных відаў забіваюцца толькі дзеля вычварэнскага задавальнення пастраляць па жывых мішэнях.
Паводле рассылкі EBN падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак асаеда - птушкі, якіх найчасцей забіваюць сёлета браканьеры на Мальце, з www.birdforum.net
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ