Новы поспех Дзьмітрыя Якубовіча

    Пад час апошняга паседжання рэдкалегіі часопіса “Птушкі і мы”, які ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” выдае для сваіх сябраў, здымкі гарадзенца Дзьмітрыя Якубовіча былі выбраныя каб упрыгожыць і першую, і на апошнюю старонку вокладкі чарговага нумара. Галасаванне праводзілася сярод некалькіх здымкаў, аўтары якіх не былі падпісаныя. Такім чынам можна сцвярджаць, што перамаглі менавіта здымкі з адпаведным сюжэтам (гэты нумар “ПіМ” будзе восеньска-зімовы) і якасцю выканання, а не зробленыя канкрэтным аўтарам.

   Дзьмітры - самы “пладавіты” і паспяховы фатограф нашага сайту, яго шматлікія выдатныя здымкі можна паглядзець у Галерэі, яны падпісаны нікам Oh-Voegel. Дарэчы, Дзьмітры будзе прадстаўляць каманду нашага сайту на 16м Польскім пікніку бёдуотчараў і фатографаў у даліне Барычы, які адбудзецца на пачатку лістапада.

   Віншуем Дзьмітрыя з чарговым прызнаннем яго таленту назіральніка і фатографа птушак, і зычым новых поспехаў і перамог!

PS На жаль, як і шмат разоў да гэтага, выхад чарговага “ПіМ”а зноў затрымліваецца і наўрацці адбудзецца раней за лістапад.

На здымках: самец вялікага савука і крапіўнік, якія з’явяцца на першай і апошняй старонцы чарговага нумару часопісу “Птушкі і мы” аўтарства Дзьмітрыя Якубовіча.
 

Comments

Калі выйдзе з іншымі здымкамі на вокладцы, будзе зразумела, што рэдактар замяніў іх самастойна насуперак меркаваньню рэдкалегіі.- спадзяюся, што так не будзе!