Віншуем з Новым годам!

 

Дарагія сябры!

Віншуем Вас з пачаткам 2016 году!

Кожны год - своеасаблівы, але якім ён стане, шмат залежыць ад нас.

Таму жадаем, каб яркія ўражанні ад назіранняў птушак былі ў нас не толькі за мяжой, але і ў Беларусі.

А калі Вы працягнеце дзяліцца імі ў выглядзе здымкаў, відэа, каментароў ці апісанняў з іншымі, мы ўсе зможам мець цікавыя і карысныя сустрэчы з птушкамі штодня.

 

Год толькі пачынаецца і самае цікавае - наперадзе!

Новых відаў і новых сустрэч са старымі знаёмымі ў поле і на сайце!