Здавалася б, што пад час зімоўкі птушкі ў нас павінны ў першую чаргу думаць пра тое, як проста выжыць. Дзень, калі можна здабываць ежу і адпаведна энергію- кароткі, ноч, калі трэба назапашаную ўдзень энергію траціць - доўгая. Ды яшчэ холад ці нават марозы не дапамагаюць думаць "пра вечнае".
Аднак як мінімум для некаторых відаў птушак гэта не так!
Многія віды качак, якія засталіся ў нас: крыжанкі, гогалі, вялікія савукі думаюць пра будучае яшчэ з канца восені ці з пачатку зімы і важную частку свайго часу праводзяць у пошуках будучага партнёра ці партнёркі. Такуюць, шукаюць, правяраюць рэакцыю і вядуць актыўнае сацыяльнае жыццё.
І мэта гэтага этапу сацыяльнага жыцця вядомая- знайсці каг хочаш (ці можаш?) і прадоўжыць з ім ці ёй свой род.
Здавалася б, да адкладкі яек яшчэ далёка, але у суботу на адной з вялікіх прамыін на Нёмане я назіраў і змог здалёк праз трубу зафіксаваць дамаганні самкі вялікага савука да самца. Метраў за 500-600 побач, на большай прамыіне сабраліся і бавілі час (рыбачылі, такавалі, гыргыкая ці проста адпачывалі) больш за сотню вялікіх савукоў. А гэтая пара яўна хацела адасобіцца ад натоўпу. Самка дамагалася самца, выцягнуўшыся над самай вадой і плаваючы за ім каля 4-5 хвілін:
Яна яўна спрабавала яму паказаць сваю гатоўнасць стаць яго абранніцай. Але самец ці то быў негатовы, ці сумняваўся і як бы не звяртаў на яе ўвагу. І тут з трэцяга заплву самки над вадой у адзін момант, за долі секунды, ён залез на яе і зрабіў сваю справу! Гэтага моманту я не зняў, але нават калі б, то доўжыўся ён не больш секунды!
Пасля птушкі расплыліся, самка прыўзнялася над вадой, узмахнуўшы крыламі і птушкі селі адпачываць у некалькіх метрах адна ад адной на лёд.
У той жа дзень мы назіралі падобныя распластаныя на вадзе дамаганні самкі вялікага савука ў вусце Свіслачы. Але скончыліся яны безпаспяхова.
Так што зімовае каханне ўжо пачалося!
Падрабязней пра сэкс у качак и щвогуле щ вадаплащных глядзіце цікавы артыкул-даследаванне амерыканцаў тут:
ЯК “ГЭТА” СКЛАДАНА Ў КАЧАК, АБО ПРА АСАБЛІВАСЦІ СЭКСА ВАДАПЛАЎНЫХ
А іншыя мае назіранні за вялікімі савукамі чытайце-глядзіце па спасылках ніжэй:
Як савук з "гурмана" у ахвяру ператварыўся
Вывадак вялікіх савукоў на Нёмане = Brood of Goosander at Nioman river + VIDEO
Як вялікія савукі загнездавалі ў цэнтры Гродна і што з гэтага атрымалася + VIDEO
Зімовае каханне, або Voulez Vous Coucher Avec Moi
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
вас (госць) - 05.02.2018 - 12:08
самец быў гатовы, гэта…
самец быў гатовы, гэта аператар быў не гатовы))) Гэта не каханне, - секс, хаця, можа, ў данным выпадку адно й тож
Harrier - 05.02.2018 - 12:48
In reply to самец быў гатовы, гэта… by вас (госць)
Сэкс з параўнальна…
Сэкс з параўнальна складанымі рытуаламі перад ім і ёсць каханне.
вас (госць) - 05.02.2018 - 15:39
In reply to Сэкс з параўнальна… by Harrier
во закруціў)
во закруціў)