Мой МАКРА-верабей

дамовы верабей

Паступова дрэвы і кусты вакол нашай кватэры разрасліся так, што некаторыя галінкі упіраюцца ў ваконныя шыбы. І тыя птушкі, якія жывуць навокал, час ад часу пачалі карыстацца з іх. Дзякуючы гэтаму і мне стала прасцей назіраць за імі - часам вялікія ці сінія сініцы, ці два віды вераб'ёў  і мне стала нашмат бліжэй за імі назіраць - нават без оптыкі.

 А ў апошні дзень кастрычніка мне пашанцавала паздымаць самца дамовага вераб'я (Passer domesticus) у рэжыме ... макра!

Малады самец пачаў зазіраць у вакно на кухне, але жалюзі пэўна перашкаджала яму ўбачыць што дакладна там адбываецца. А мне жалюзі як раз дапамагло - за ім я быў як у сапраўднай засідцы.птушка

Праз нейкі час ён супакоіўся і сядзеў зусім побач з шыбай. І каб здымаць яго праз вакно, мне прыйшлося ўключыць рэжым макра - наўрацці адлегласць да птушкі на галінцы перавышала 20-30 см.

Вось што з гэтага атрымалася:

https://youtu.be/yQk8LIaB11Q

 

птушка

птушка

птушка

птушка

 

 

Каментары