Пасля першай, параўнальна ўдалай спробы паздымаць вясковых ластавак пад час збору імі гразі для пабудовы гнёздаў – яна тут ГРАЗІ РОЗНЫЯ НУЖНЫ, ГРАЗІ РОЗНЫЯ ВАЖНЫ ) ЧАСТКА ПЕРШАЯ, ВЯСКОВАЯ, не чакаў я ў гэтым годзе што пашчасціць яшчэ паздымаць і гарадзкіх. І адбылося ўсё нашмат лягчэй і больш масава-эфектна)
Мы ехалі на Святое балота. Але раптам, збоку ад дарогі, я заўважыў хмарку з гарадзкіх ластавак, якія сядалі і ўзляталі з края калужыны.
Прыйшлося прыпыніцца, пад’ехаць бліжэй да сельскай крамы – і калужыны з ластаўкамі, каб паздымаць гэтае відовішча зблізку:
Уначы прайшоў дождж і магчыма таму старая калужына “аднавілася”. Ну а ў калужынах для ластавак галоўнае – свежая гразь. І яны яўна спяшаліся набіраць яе, з размаху ўтыкаючы ў яе галаву з раскрытай дзюбкай.
Працэс працягваўся няспынна, птушкі не баяліся забрудзіць ні свае апераныя белым лапкі, ні прыгожую галаву. І прыляталі зноў і зноў.
Кропка назірання
ГРАЗІ РОЗНЫЯ НУЖНЫ, ГРАЗІ РОЗНЫЯ ВАЖНЫ ) Частка другая, гарадзкая
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ