Сёлета яшчэ летам пачаў шчыльней прыглядацца і назіраць за рудахвосткамі-чарнушкамі (Phoenicurus ochruros), якія занялі будынкі па былым Гарадзенскім бровары.
Асабліва новага не даведаўся ажно да 12.10, калі адна з маладых чарнушак, якая заняла сабе сталёвыя канструкцыі т. зв. старага маста праз Нёман, раптам ... заспявала (гл. першы здымак)!
Я здымаў яе і некалькі хвілін раней у тым жа "біятопе" маста:
Па колькасці памёта на шкле пражэктара, гэтае месца пэўна самае любімае у яе:
Але час ад часу яна сядала і "вельмі правільна": гэта значыць шэрай верхняй часткай цела на фоне шэрага, а рудым хвосцікам на фоне ржавага жалеззя:
А так птушка выглядала на іншым фоне
і яе уладанні - мост знізу:
Ні раней, ні пазней я спеву больш там ен чуў.
А дарослы самец, які спяваў з бровара яшчэ 4 лістапада, быў адзначаны мной на бровары і 08.11 - можа зазімуе?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 10.11.2019 - 10:13
Цёплая восень збівае птушак…
Цёплая восень збівае птушак з панталыку: спяваюць як вясной ...
Руды хвосцік зліваецца на фоне іржы, амаль непрыкметны: інстынктыўна маскіруецца.