Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Халодна

01.02.22, Гомель

Фатаграфавала ля пад'езда драздоў на рабіне. Потым дразды сабраліся на суседняй акацыі, а на рабіну села маленькая чорная птушка... якой варта бы быць у выраі, а ня ў Гомлі дзюбу марозіць.

Трохі палятаўшы, самец рудахвосткі-чарнушкі перабраўся пад балкон, дзе не было снега, і пачаў шукаць хоць што ядомае. Распушаны быў, бы шарык - мёрз, напэўна, у сённяшнія мінус тры, недарэка...

 

Каментары

Файная рэгістрацыя і здымкі адпаведныя.

Так далёка на ўсход від у нас яшчэ на зімоўцы не адзначаўся. З таго, што я ведаю, самай усходняй кропкай быў Мінск.

Пацяпленне і перапады тэмпературы дэзарыентуюць некаторых птушак, вось яны і блытаюць сезоны года, і спазняюцца з адлётам...А можа і іншая прычына: хвароба і недамаганне, слабасць.