04.09.2022, Гомель, возера на Гельман
Лазіла па кустах, знайшла затон. Наогул, там плавалі коўры і лыскі, але ж апошнія імгненна далі лататы ўсім натоўпам - толькі вада плесканула. Ня ведаю нават, колькі іх было.
А вось вялікія коўры нікуды ўцякаць не збіраліся, нават дзеля кампаніі. Было іх тры маладых і дарослая; плавалі павольна, адпачывалі, нават ежу не шукалі. Потым пераплылі ў адкрытае возера, але і тады нічым асабліва не займаліся...
Некалькі дзён таму я ўжо бачыла на гэтым возеры вялікіх коўраў, але, там была адна дарослая і чатыры маладыя.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 05.09.2022 - 01:06
Дзіўнае святло з-за сухога…
Дзіўнае святло з-за сухога трыснягу атрымалася ў адлюстраванні.
Трэці здымак увогуле мастацкі як для мяне.