На жаль ці на шчасце, але шэрыя курапаткі (Perdix perdix) знаходзяць бяспечныя месцы для гнездавання і потым гадавання сваіх вялікіх вывадкаў уздоўж нашых чыгунак. Хапае ім там і ежы, і адкрытых месцаў каб сохнуць дарослым і асабліва малым ад прагулак па ранішняй мокрай траве.
І хаця і на насыпы чыгункі дабіраюцца трымерысты і скашваюць там што могуць, усё ж адбываецца гэта радзей чым у іншых месцах з падобнай расліннасцю і гэта дае магчымасць курапаткам там жыць.
Гарадзеншчына, 02.07 і 27.08.2022 г.
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ