Сініцы-маскоўкі (Parus ater) напэўна найменш заўважныя з нашых лясных сініц. Невялікія, без яркіх колераў вялікай і сіняй сініц, без прыгожага чуба чубатай і доўгага хваста апалоўнікаў, яны не любяць трымацца групкамі як падобныя афарбоўкай сівая і бурагаловая сініца. Ды яшчэ і назва многіх падманвае - птушкі так названыя з-за маскі на галаве, а не з-за Масквы)
Гарадзеншчына, 26.12.2021, 07.01 і 20.11.2022 г.
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ