Дакументацыйныя здымкі і відэа
Хаця і на 5-6 дзён пазней, чым звычайна, на гэтым тыдні вярнуліся з зімоўкі зялёныя перасмешкі (Hippolais icterina). Калі не лічыць зялёных пячуравак (Phylloscopus trochiloides), якія вяртаюцца яшчэ пазней, то перасмешкі - апошні наш гняздуючы від птушак, усе іншыя прыляцелі раней або нааашмат раней.
Як і многія іншыя віды, гэты прасцей пачуць, чым убачыць. Перасмешкі любяць трымацца ў тым самым месцы ў кроне дрэваў, звычайна высокіх і лісцевых, але часам могуць сядзець і спяваць і ніжэй, адно што амаль заўсёды сярод лісця. Песня ж іх, адпаведна трапнай назве, хуткая і энергічная сумесь кавалкаў песен і гукаў іншых відаў. Але ў адрозненне ад іншых выканаўцаў-імітатараў, якія выкарыстоўваюць чужыя кавалкі даволі дакладна і таму часам можна паблытаць хто іх выконвае - імітатар ці 'сапраўдны выканаўца', у перасмешкі песня выконваецца з іншай, большай хуткасцю. І таму вызначыць чые кавалкі спяваюцца, вельмі цяжка, калі ўвогуле магчыма:
Але бывае і так, што адразу пасля прылёту, калі зручныя месцы для гнездавання яшчэ не падзелены паміж самцамі і яны, як у гэтым выпадку, спявалі адначасова з розных дрэваў, але на адлегласці каля 10-15 метраў адзін ад аднаго, прыходзіцца 'выходзіць з зоны камфорту' і сядаць адкрыта - вось я і не хаваюся зусім! Ну а калі гэта не дапамагло вырашыць тэрытарыяльныя прэтэнзіі, вяртацца ў крону і спадзявацца толькі на сваю ўпартасць і на тое, што самка сама выдатна разбярэцца хто з суседніх самцоў больш заслугоўвае яе прыхільнасць.
Даліна Гараднічанкі, Гродна, 25-05-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ